Ноч

Віктар Марціновіч

- Дэжавю - вынік таго, што з мільёнаў імаверных сцяжынак, якія сцякаюцца ў дадзены момант, вы выбралі менавіта тую, што была подрыхтаванная для вас.

- Праблема з інфармацыяй - у тым, што людзі, якія самі нічога не бачылі, расказваюць пра гэта людзям, якія нічога не хочуць ведаць. Адсюль і ідзе - інфармацыя без маніпуляцый не бывае.

Падумалася, што згаданы Сталін, магчыма, і меў рацыю, што помста, як і любое злачынства, сапраўды патрабуе халоднай галавы. Але ж толькі нягоднік помсціць з разлікам. Толькі падлюка старанна выношвае планы ў адказ на перажытую несправядлівасць. Толькі злыдзень будзе чакаць, пакуль рукі перастануць дрыжэць ад шалу. А добры - кінецца з кулакамі адразу, не пралічыўшы, выдаўшы сябе і свае намеры. Добры рэагуе на зло няўмела, непрафесійна, неахайна. Таму ён і добры. Дай такому чалавеку састыць, узважыць дзеянні, і ён даруе крыўдзіцелю.

Помста - пачуццё, здольнае прыносіць трывалую асалоду толькі тым, у каго іншых пачуццяў не засталося.

Веданне, што твой уклад жыцця - вынік шэрагу дурных забабонаў, прымаецца ў разлік толькі ў выпадку незадавальнення ім.

І што нездарма той, хто пасадзіў мяне ў човен, згадаў пра сведчанні продкаў, якія не ведалі праблемаў з перамяшчэннем у прасторы. І, агледзеўшыся цяпер, я пабачыў, што перасоўваюся па небе, і зоры - навокал.




@темы: книги