Дзень святога патрыка
Ганна Севярынец
Менавіта гэтым ён падабаўся Бёрнс. Ніводнага непатрэбнага слова ці дэталі, толькі галоўнае: яна пакахала, ён абяцаўся, яна прйшла з дзіцём, а ён здрадзіў, яна памерла, ён зразумеў. Увесь жыццёвы расклад - як на далоні
"Хутчэй за ўсё, - думала Мара, - усе мужчыны свету так сыходзілі б ад сваіх жанчын, калі б жанчыны ім дазвалялі, бо ўсе гэтыя развітальныя сваркі і высвятленне адносінаў заўсёды былі жаночый ініцыятывай. А няма ініцыятывы - ну і дзякуй богу."
читать дальше
Напэўна, нікога мы не баімся так, як былых. Былых калег, былых сяброў, былых каханкаў. І ёсць чаго баяцца: як жа проста з таго былога бязмежнага даверу, як фокусніку з цыліндра, выцягваць пярэстыя ленты цікавостак і казак. Як пачне працаваць цыліндр, як пачне варыць сваю рознакаляровую кашу - дык глядзі, каб ты ведаў словы, якія перакладаліся б у казачнае "гаршчочак, болей не вары". Хто ведае пра нас болей, чем былыя, і хто можа карыстацца ўсім належным больш вольна, чем яны?
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць свет і людны, і шырокі, -
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу, і светласць, і прастор
Шукаў - і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Калі ты раптам ставіш сабе за мэту даведацца нарэшце, які ёсць гэты чалавек на самой справе, дык не забудзься да гэтага як след падрыхтавацца. Бо чакаюць цябе на гэтым сумнеўным шляху адны непрыемнасці.
Досвед пільнага чытача літаратуры мінулага стагоддзя сцвярджаў адну простую ісціну: не бывае ніводнай светлай ідэі, якая не павярнулася б да чалавека сваім пачварным бокам.
не пакідай за сабою дарогі назад
часта вярнуцца складаней чым рушыць наперад
рэзкі ўдар сярод трасы па тармазах
не пакідае шанцаў прарвацца на іншы бераг
Восень паўнюткая абяцанкамі: у наступным годзе ўсё будзе зусім інакш. Усё будзе лепш, больш значна, больш правільна, таму што год пражыты нездарма - ён быў цяжкім і ўрадлівым, ад яго гнуцца паліцы склепа і зацішныя закуткі памяці, куды я склала ўсё важнае і патрэбнае, дзеля чаго гэты год здарыўся.
Жыццё працягваецца. Смерці няма.